Home

Рэклама

10 год. ЕЕЕ!!!

  • 17 Ліс 2009 at 1:59 PM

О! У мяне сёньня таксама 10-ці годдзе! 10 год таму я ўпершыню зайграў у музычным гурце, да таго часу граў на канапе. Першы мой гурт меў назву "Чудоплан". Недзе ў 2000-м гэты гурт разваліўся, але пакінуў пасьля сябе ідэю зрабіць нешта супольнае са спадаром Фрэйдам, з гэтае ідэі з'явіўся потым гурт IQ48

http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/1998/12/2900.html
Фрэглы
12 снежня у Фальварку “Добрыя мыслі” гурт IQ48 зайграе “Самы душэўны канцэрт”, такім чынам музыкі прэзэнтуюць выхад свайго першага DVD — “Зрабі сам. Акустыка.”, рэліз якога адбыўся 19 кастрычніка ў інтэрнэце.
Госьці імпрэзы — гурт :B:N:, які таксама ўпершыню акустычна зайграе свае лепшыя песьні.
У праграме імпрэзы нястрыманыя гетэрасэксуальныя хіты і лірычны угар.

Квіткі: 8 000 — папярэдні продаж
10 000 — у дзень канцэрту

Замова квіткоў: 8-029-2504-000.

Фальварак “Добрыя мыслі”
Вул. Магілёўская, 12
м. Інстытут культуры.

Толеранс "12 сальто"

  • 13 Ліс 2009 at 10:01 AM
красівы
У гэтых добрых хлапцоў хутка выходзіць першы альбом! Гурт IQ48 дапамог з запісам некаторых інструментаў, дарэчы, на відэа таксама нас можна пабачыць.)

http://www.prorap.ru/166/1048/1459/document4019.phtml

СКАЖЫЦЕ ЛЮДЗЯМ ПРАЎДУ!

  • 12 Ліс 2009 at 8:53 AM
безумный гитлир в ачках
В Киеве уже ЧП объявили - люди умирают на улицах,ездят "Уралы" и собирают трупы, а после сжигают за городом. Повсюду патрули в костюмах химзащиты, видеосьемка запрещена, если кого увилят с камерой - стреляют на поражение. В вагонах метро на сиденьях умершие в пути люди, и вагонов в составе уже не 5 а 7 - в остальные два сгружают трупы людей со станций - вонища стоит ужасная. Станции "Майдан незалежности" и "Крещатик" закрыли с находившимися там людьми - еще час назад там слышались стоны людей. Сообщают, что, мол, на Крещатике - центральной улице Киева, людей практически нет, по домам сидяд - это ложь! Просто трупы упевают увозить оперативно. По слухам, мер киева вчера двинул кони. А новости по телевизору показывают старые. Мы все умрем
На улице могут запросто убить только ради того, чтобы забрать марлевую маску. Недавно на красной ветке метро поезд на всей скорости врезался в тупик и все пассажиры погибли, потому что в вагоне от инфекции умер машинист. Никто не знает, что это за зараза, против нее все бессильно, немногие оставшиеся в живых врачи такого никогда не видели - у инфицированных все внутренние органы и легкие превращаются в кроваво-гнойный кисель, люди гниют заживо. Расплодились своры бродячих собак, которые отрывают от трупов и таскают кисти рук, голени, кишки - видимо, инфекция на них не действует. Из 6.5 млн жителей осталось масимум 150 тысяч. Все аптеки разгромлены и разграблены. Мусоросжигательный завод на Троещине работает как крематорий, работает круглосуточно, "Уралы" ездят каждые 10 минут. Говорят, единственный способ предотвратить распространение инфекции - это взорвать Киевскую дамбу на Днепре, чтобы волна все смыла, вплоть до Днепропетровска.
Только что возле дома слышал душераздирающие женские крики и дикий лай собак - видимо, свора разорвала женщину. Опасно выходить на улицу - если не заразишься, то в лучшем случае могут или загрызть, или убить и отнять маску. Хотя неизвестная зараза уже настолько мутировала из-за фонящего излучением чернобыльского сакрофага, что свободно проникает не только через марлю, но даже и через противогаз с фильтром из активированного угля. Из достоверных источников стало известно, что это болезнь - инопланетная, и занесена, скорее всего, с марса.
красівы
19.10.2009 г. адбыўся рэліз DVD гурта IQ48 “Зрабі сам. Акустыка” — фактычна першае ў гісторыі Беларусі выданьне з запісам акустычнага альбому рок-калектыву.

Што гэта такое і з чым ядуць?
На базе сваёй студыі для самых адданых прыхільнікаў хлапцы жыўцом зайгралі “пад акустыку” 9 уласных твораў, а таксама беларускамоўны кавэр на песьню Enjoy The Silence гурта DEPECHE MODE. Відэаварыянт гэтага канцэрту патрапіў на DVD.

Адкуль ідэя?
Паміж рэлізам свайго папярэдняга альбома і тым, як пачаць рыхтаваць новы матэрыял, музыкі вырашылі не таптацца на месцы, а зрабіць нешта незвычайнае, напрыклад, зайграць свае ўжо вядомыя песьні па-іншаму, без уласьцівых гурту рокавых гітар, больш лірычна, падобна на тое, што называецца ў сьвеце словам unplugged.

Чаму менавіта “акустыка”?
На Беларусі гэтым яшчэ практычна ніхто не займаўся, каб ня проста перапрацаваць свае песьні “пад акустыку”, а зрабіць з гэтага гатовы да ўжываньня відэапрадукт.

Грошы і хто за гэтым стаіць?
Рабілі праграму хлопцы выключна самастойна (адсюль і назва адпаведная — “Зрабі сам”), без аніякай фінансавай ці іншай падтрымкі лэйблаў, спонсараў і іншых варацілаў шоу-бізнэсу. Такім чынам, бюджэт праекту склаў 50 даляраў, астатняе грашыма не вымяраецца — дапамаглі сябры і прыхільнікі гурта.

Дзе знайсьці?
На афіцыйным сайце гурта www.iq48.net. Там відэа і мр3. Усё качаецца бясплатна, бо гэта падарунак музыкаў аматарам IQ48 і людзям, якія падтрымлівалі і працягваюць падтрымліваць гурт. Таксама існуе “калекцыйнае выданьне” гэтага DVD, але яго наклад абмежаваны і ён прадаецца выключна на канцэртах, а таксама на спецыялізаваных гандлёвых кропках. Па словах музыкаў, усе сродкі ад продажу дыскаў адпраўляюцца “дамоў на Марс” альбо ідуць на іншыя дабрачынныя мэты.





Марсіяне на рэпетыцыі.

  • 09 Ліс 2009 at 3:01 PM
красівы
Рабочы працэс. Рыхтуемся да канцэрту)

IQ48 ТРОІЧЫ Ў ЧАРТАХ!

  • 23 Кст 2009 at 10:50 PM
красівы
IQ48 АКУПІРВАЛІ ГІТ-ПАРАД "ТУЗІН ГІТОЎ"!

Зараз там прадстаўлены супольны твор Здаровых Ласей і гурта "Джамбібум" — песьня "Дзеўкі каліну ламалі", а таксама песьня ZM99 feat. Памідораў і IQ48 — "Вечар’Ок" .
Усім галасаваць на http://music.fromby.net, браты і сёстры!)

падрабязная інфа пра песьні тут
http://music.fromby.net/article/1896/
http://music.fromby.net/article/1895/

Акрамя таго, нагадваем, што на тым жа "Тузіне Гітоў" можна сьцягнуць кавер Здаровых Ласей на песьню гурта Depeche Mode "Enjoy the silence"
Глядзець тут http://music.fromby.net/article/1884/

ЯРАСЛАВА

  • 21 Кст 2009 at 8:29 PM
красівы
Сёньня з ЗАГСу забраў першы дакумент дачкі — пасьведчаньне аб нараджэньні. Новую беларуску клічуць Яраслава. Можна віншаваць!)

Першы юбілей дачкі

  • 14 Кст 2009 at 5:27 PM
красівы
Сёньня нашай малюпаське споўніўся адзін тыдзень. Першы юбілей! Усім віншаваць!)

Tags:

ПАТРАПІЎ У АВАРЫЮ

  • 12 Кст 2009 at 3:53 PM
красівы
Толькі што ехаў ад жонкі з радзільні і на скрыжаваньні вул. Валгаграцкая і пр. Незалежнасьці ў маю маршрутку на павароце ўляцеў форд. Ад удару маршрутка ажно судрыгнулася
красівы


На 19 кастрычніка заплянаваны рэліз новай праграмы ад гурта IQ48 пад назвай «Зрабі сам (акустыка)», якая будзе прадстаўленая ў відэа і аўдыё-фармаце ў інтэрнэце і на DVD. Самі музыкі называюць альбом ненумарным і незвычайным. Галоўная яго мэта — паказаць як гучыць гурт без дысторшнаў. Прэзэнтацыя адной зь песень альбому «Аб чым марыш» — толькі на ТГ.

Ідэя запісаць акустыку нарадзілася ў IQ48 практычна адразу пасьля выхаду альбома «Героі». «Захацелася зрабіць нешта неўласьцівае нам, бяз гучных гітараў, паказаць, як „айк’юшныя“ (і ня толькі) песьні гучаць без дысторшнаў», — кажа ўдзельнік каманды Яўген Бузоўскі. Ідэя разьвілася ў тое, што музыкі запісалі ня толькі аўдыё-альбом, але і зьнялі выступ на відэа. «Гучыць, можа, пафасна, але гэта акт нашае ўдзячнасьці людзям, якія любяць IQ48, нашым сябрам. Ім гэтае і прызначаецца ў першую чаргу», — кажуць «айк’юшнікі».

Рэпэтыцыі гэтай праграмы пачаліся ў лютым гэтага году, якраз падчас зьменаў у складзе гурта. Напрыклад, з басам гурту дапамог Улад Плюшчаў («Крамбамбуля», ZET). Фактычна з гэтае праграмы пачалося супрацоўніцтва IQ48 з гітарыстам Паўлам Яноўскім (таксама «Пару рублей»), які ў выніку стаў паўнавартасным удзельнікам гурта. Запіс адбываўся на жывым канцэрце гурта, у фальварку Яноўскіх за 35 км ад МКАД, на базе студыі гуказапісу «Таксафон». «Усё ў гэтай праграме зроблена сябрамі і без „капіталізму“, атрымаўся гэткі DIY, „зрабі сам“, карацей», — кажа Яўген.

У праграму ўвайшлі 10 песень, добравядомых прыхільнікам гурта. Толькі адна зь іх ня ўласнага аўтарства «айк’юшнікаў». Яна завецца «Аб чым марыш» і была запісаная адмыслова для праграмы «Зрабі сам (акустыка)». Гэты твор — беларускі кавэр на песьню «Enjoy the Silence» гурта Depeche Mode. «Нам хацелася зрабіць „Аб чым марыш“ менавіта „з душой“, можа нават зь нейкімі тэхнічнымі хібамі, уласьцівымі жывому выкананьню, але галоўнае — перадаць думку гэтае песьні, дух, яе цішыню», — кажуць музыкі.

Перад выхадам свайго альбома IQ48 прэзэнтуюць «Аб чым марыш» на партале «Тузін Гітоў».

Рэліз «Зрабі сам (акустыка)» адбудзецца 19.10.2009. Паглядзець, паслухаць, бясплатна сьцягнуць яго можна будзе на сайце www.iq48.net. Выйдзе таксама наклад DVD, які будзе распаўсюджвацца абсалютна бясплатна.

IQ48 — Аб чым марыш (музыка — Марцін Гор, словы — IQ48)
http://music.fromby.net/mp3/iq48_ab_czym_marysz.mp3

САМЫ ШЧАСЬЛІВЫ ДЗЕНЬ!

  • 07 Кст 2009 at 5:13 PM
красівы
Сёньня ў 12.20 мы з Кацяй сталі бацькамі! У нас нарадзілася дачка: здаровая дзяўчынка, 3кг 550 гр, 52 см. Я такі шчасьлівы і за дачку і за Кацю і за сябе, зараз заплачу, пайшоў піць кан'як

АПУПЕДЗЬ!

  • 24 Врс 2009 at 11:02 PM
Фрэглы
Сябры, цікавы выпадак!
ЦУД!
Справа ў тым, што ўсім вядомы жжнік Цема ( http://tema.livejournal.com/456934.html ) выклаў гэты малюнак і нешта там піша ён, людзі нешта каменцяць, але цікавае тое, што гэтага маляванага чувачка зрабіў я! Ну, дакладней, я знайшоў у нэце гэтую карцінку і вельмі значна адрэдакцірваў яе. Там у яго на маячцы быў нейкі малюнак—я яго выдаліў, нейкі антураж вакол быў—яго таксама выдаліў. Ну і гд. Гэта апрацаваны мной малюнак, я ўпэўнены. Нават нахіл ліній мой!

Бууууууээээээ

  • 17 Врс 2009 at 12:55 PM
Фрэглы
Даўно гэтага не рабіў, учора папіў беларускага піва. Гыдота капец, галава на часткі развальваецца. З чаго яны яго робяць? Не з гаўна выпадкова? П'янству бой, а беларускаму піва канчатковая забарона для мяне, ну, можа акрамя Бівер

17.09.1939 — 17.09.2009

  • 17 Врс 2009 at 9:49 AM
красівы
Сёньня 70 год "Уз'яднаньню Усходняй і Заходняй Беларусі". Уз'яднаньне справа, канешне, добрая, але дзякуючы каму і як гэтае было тады, да гэтага часу так і застаецца косткай у горле што тут, што на ўсходзе. Панавыдумлялі розныя камісіі па "нідапушчэнію перыпісыванія історыі". ну, вы ў курсе...


Нямецкая кінахроніка сумеснага параду ў Брэсьце

красівы
Российский ректор: Мы должны называть вашу страну Беларусь


Российские языковеды признали, что нельзя использовать слово «Белоруссия», потому что такого государства нет.

Тем не менее и вчера, и сегодня в новостях на российских каналах по-прежнему уверенно говорили «В Белоруссии». Хотя с 1 сентября в России изменился перечень официальных словарей и по новым правилам россияне должны произносить название нашей страны так, как говорят в самой Беларуси.

- Когда же вместо «Белоруссия» россияне будут говорить «Беларусь»? - переспросила «Комсомольская правда в Беларуси» у Юрия Прохорова, ректора Государственного института русского языка им. Пушкина.

- На мой взгляд, и до 1 сентября должны были говорить «Беларусь». Ведь такой страны как Белоруссия нет! - ответил Юрий Евгеньевич. - Просто сейчас вступил в силу приказ Министерства образования, по которому утверждены четыре словаря, прошедших специальную комиссию. Но и старые словари никто не отменял. В прошедшем экспертизу орфографическом словаре, правда, слова «Беларусь» нет. Есть только слова «белорусский», «белорус». Но наш институт, определяя, как правильно назвать ту или иную страну, всегда обращается в протокольный отдел Министерства иностранных дел России. И там говорят, что название страны - Республика Беларусь. Да, мы по традиции говорим «Белоруссия», это идет со времен Советского Союза. Но государство-то ваше называется Беларусь! Еще мы говорим «Молдавия», хотя нужно «Молдова». Русскому, правда, тяжело сказать правильное название - Кыргызтан, легче - Киргизия.

- Но ведь Беларусь сказать легко!

- Да, слово «Беларусь» легко для произношения. Буркина-Фасо и то не противоречит никаким нормам русского языка. А уж родная нам Беларусь… Как скажете, так и напишем!

The Clash - I Fought The Law

  • 14 Врс 2009 at 8:06 PM
красівы
Ну хто зараз хаця б прыблізна так панк грае....Эхь

Latest Month

Ліс 2009
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Jared MacPherson